З верай і надзеяй

23-300x24415 і 16 мая ў Брэсцкім раёне на базе адпачынку “Белае возера” прайшоў VII абласны фестываль-злёт маладых сем’яў “Вера. Надзея. Любоў”. Камянеччыну на ім прадстаўляла сям’я Максіма і Рыты Падлескіх, настаўнікаў Дзмітровіцкай і Камянюцкай сярэдніх школ адпаведна. Праграма была насычанай рознымі мерапрыемствамі. Тут і конкурс візітак “Вясёлая сямейка”, і выстава-партфоліа “Сямейныя таленты і дасягненні”, і відэафільмы, і конкурс аратарскага майстэрства “Мая прафесія – мой гонар”… Максім і Рыта вельмі стараліся абараніць гонар свайго раёна. Яны занялі трэцяе месца і ўзнагароджаны дыпломам.

Добавить комментарий