Шасцікласніца Рэчыцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Юлія Кунцэвіч і адзінаццацікласніца Пагранічнай СШ Юлія Дубяга прывезлі з Мінска Дыпломы I ступені за ўдзел у конкурсе “Біблейскія сюжэты ў мастацтве славянскіх народаў”, які праводзіў Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ. Першая падрыхтавала работу на тэму “Біблейскія вобразы ў аповесці Анатолія Казлова “Дзеці ночы”, другая – “Біблейскія сюжэты ў мастацтве славянскіх народаў” пад кіраўніцтвам настаўніц рускай мовы і літаратуры Веры Філосаф і Раісы Бліновай адпаведна.