“Здаровая сям’я”

semyaМенавіта такая назва гэтага конкурсу, які арганізаваны ў адпаведнасці з распараджэннем старшыні Брэсцкага аблвыканкама ў сувязі з правядзеннем у Брэсце IX Міжнароднай выставы-кірмашу “Садзеянне здароваму ладу жыцця-2013”. Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў грамадстве станоўчага іміджу сям’і як ключавога фактара дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі, узмацнення адказнасці за захаванне і ўмацаванне здароўя на сямейным узроўні.

Арганізатары конкурсу – Брэсцкі аблвыканкам; абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя; камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Удзел у конкурсе могуць прыняць сем’і, якія складаюцца з дарослых (бацькоў) і дзяцей (не менш як двое) да 18 гадоў і старэйшых, якія жывуць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Пры правядзенні конкурсу ўлічваюцца наступныя характарыстыкі:

1. Духоўна-маральнае выхаванне (сямейныя дынастыі, вывучэнне гісторыі свайго роду, захаванне сямейных звычаяў і традыцый і інш., самаадукацыя, самаўдасканаленне, арганізацыя сямейнага адпачынку, наведванне музеяў, выстаў і інш.).

2. Гігіена (працы, адпачынку, харчавання), у тым ліку захаванне рэжыму дня, арганізацыя рацыянальнага харчавання, аздараўленне сям’і ў санаторыях, аздараўленчых летніках і інш.

3. Выкарыстанне фізічнай культуры для ўмацавання здароўя (рухальная актыўнасць, фізічныя практыкаванні, прагулкі пешшу, загартоўванне на працягу года); наведванне спартыўных секцый, выкарыстанне трэнажорных залаў, заняткі фітнесам; наяўнасць у кватэры спартыўных трэнажораў, спартінвентару; удзел у культурна-спартыўных мерапрыемствах па месцы працы і вучобы, акцыях, гульнях, турыстычных злётах; вынікі спартыўных дасягненняў (дыпломы, граматы з указаннем відаў спорту).

4. Ацэнка стану здароўя (наведванне ўстаноў аховы здароўя; выкарыстанне сістэм і методык па захаванні і ўмацаванні здароўя, прафілактыцы захворванняў; адсутнасць біялагічных фактараў рызыкі – залішняй масы цела, павышанага артэрыяльнага ціску, узроўню халестэрыну, узроўню цукру ў крыві; адсутнасць на працягу года бальнічных лісткоў; адсутнасць у членаў сям’і шкодных звычак – курэння, ужывання алкаголю, залішняга захаплення камп’ютарнымі гульнямі; працяг фразы: “Мая сям’я выбірае здаровы лад жыцця, таму што…”

Заўвага: адказы павінны ўтрымліваць поўную інфармацыю па прапануемых пытаннях.

Наконт парадку правядзення конкурсу. Для ўдзелу прадстаўляецца заяўка (па форме), фота- і відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць умовы падтрымання здаровага ладу жыцця, быту, актыўнага адпачынку, рацыянальнага харчавання сям’і, яе духоўнага развіцця. Заяўку могуць прадстаўляць: арганізацыі Брэсцкай вобласці; органы мясцовага кіравання і самакіравання; самастойна сем’і Брэстчыны.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы з 20 мая па 25 верасня 2013 года.

Першы этап – падача заяўкі на ўдзел у конкурсе – да 20 жніўня. Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў конкурсную камісію па адрасе: 224030, г.Брэст, вул.Кіжаватава, 76/1 (аддзел грамадскага здароўя ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”. Тэл. для даведак: 26-35-05, 26-10-44.

Другі этап – з 21 па 30 жніўня – конкурсная камісія праводзіць адбор да 20 удзельнікаў другога этапа конкурсу (камісіі гарадскіх (раённых) выканаўчых камітэтаў са спецыялістамі адпаведных службаў правядуць адбор з выездам на месца пражывання сем’яў).

Трэці этап – да 10 верасня г.г. – прыняцце рашэння конкурснай камісіяй. Прадстаўленыя на конкурс матэрыялы застаюцца ва ўласнасці абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя для рэкламы здаровага ладу жыцця і падтрымання іміджу здаровай сям’і.

Вынікі конкурсу падводзяцца адзін раз пасля завяршэння другога этапа, рашэнне конкурснай камісіяй афармляецца дакументальна. Прэміяльны фонд для ўзнагароджання пераможцаў: за першае месца – 5 млн. рублёў; за другое – 2,5 млн. рублёў; за трэцяе – 1,5 млн. рублёў; за тры заахвочвальныя месцы – па 800 тыс. рублёў. Фінальная частка конкурсу адбудзецца ў Брэсце 25 верасня г.г. на IX Міжнароднай выставе-кірмашы “Садзеянне здароваму ладу жыцця-2013”.

Больш падрабязная інфармацыя аб гэтым конкурсе, у тым ліку – форма заяўкі на ўдзел у ім, – у Камянецкім райЦГЭ. Звяртайцеся да Панамаровай Вольгі Віктараўны

Добавить комментарий