Згулялі пад капірку

P110057912 студзеня ў Каменцы прайшоў VII міжраённы турнір па валейболе “Белая вежа – 2013”. На паркеце спартыўнай залы СДЮШАР “Пушча” сышліся па тры дзявочыя і юнацкія каманды. Гаспадары спаборніцтваў, каманды СШ №1 г.Каменец, прымалі гасцей з Астрамечава і Лышчыцаў Брэсцкага раёна. Вынікі, як пад капірку.

Першымі адносіны высвятлялі дзяўчаты. У адсутнасці ў гэтым годзе прадстаўніц Расны, якія чатыры мінулыя гады выйгравалі спаборніцтвы, пальму пераможцы заваявалі астрамечаўскія школьніцы. “Вікторыя” прыйшла да іх праз сем год. Калісьці менавіта каманда гэтай школы стала першай на I-м турніры “Белай вежы”. Адметны і такі факт, што прывяла іх да чарговага трыумфу Алёна Касцюк (трэнер астрамячанак), якая менавіта сем гадоў таму ў якасці іграка ўзнімала над галавою пераможны кубак.

Не адсталі ад дзяўчат і юнакі Астрамечаўскай школы. Пад кіраўніцтвам трэнера Івана Петраўца каманда другі год запар і другі раз у гісторыі спаборніцтваў выйграла юнацкі турнір.

Што датычыцца гаспадароў спаборніцтваў, то яны, як і год таму, сталі другімі. Прычым, калі ў дзяўчат была альтэрнатыва як захапіць першае месца, так і застацца на трэцім, то юнакам першае месца не свяціла апрыёры (вельмі ж моцна глядзеліся на іх фоне астрамечаўцы), а вось трэцяе, калі б лышчыцкім школьнікам больш пашанцавала, магло быць. На шчасце, усё склалася найлепшым чынам і трэцімі засталіся прадстаўнікі Лышчыцкай СШ.

Па традыцыі ў кожнай з каманд былі вызначаны лепшыя ігракі. У стане камянчан імі сталі Алёна Раманюк і Уладзіслаў Міхнюк.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Фота аўтара

P1100590 P1100593 P1100596 P1100601 P1100603 P1100615 P1100618 P1100623

Добавить комментарий