Звязаныя з Бразіліяй…

IMG_1243Вёска Вілы знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, таму праезд дазваляецца толькі пры наяўнасці спецыяльных пропускаў.

Правіляўшы каля пятнаццаці хвілін па лясных сцежках-дарожках, мы выехалі на вясковую вулачку з некалькімі дамамі. “Гідам” выступіла старшыня Камянюцкага сельскага Савета дэпутатаў Алена Мазгова, якая з’яўляецца жыхаркай вёскі. Алена Іосіфаўна і паведаміла, што гісторыю Вілаў яна ведае з пачатку 20 стагоддзя.

У простанароддзі вёску называюць Панькі, бо да 20-х гадоў мінулага стагоддзя ва ўсіх жыхароў было такое прозвішча. А назва Вілы прыйшла з-за таго, што побач з вёскай знаходзіцца месца, дзе зліваюцца рэкі Лясная Правая і Белая, і яно падобнае на сельскагаспадарчыя вілы (дарэчы, з 2008 года тут праводзяцца археалагічныя раскопкі, што даказвае існаванне пасяленняў шмат стагоддзяў назад).

У тыя далёкія часы ў Вілах было сем дамоў, дзе шчасліва жылі вялікія сем’і. Побач знаходзіліся лес і дзве рэчкі, таму на стале заўсёды была ежа. Але так працягвалася толькі да 1926 года. З-за палітычнага становішча ў гэты час многія (не толькі з гэтай вёскі) паехалі шукаць лепшай долі ў Лацінскую Амерыку… Праз час некаторыя вярнуліся, але ў 1941-м прыйшла ўсеагульная народная бяда – Вялікая Айчынная вайна, якая ўнесла свае карэктывы ў размеранае жыццё мірных жыхароў краіны.

З прычыны таго, што вёска размяшчалася на ўскрайку лесу і была добрым прыстанкам для народных мсціўцаў, немцы прынялі рашэнне спаліць яе (на той момант жылымі тут былі чатыры дамы). Паглядзець на вёску прыехаў нейкі нямецкі афіцэр і вынес вердыкт: даў магчымасць жыхарам за тры дні разабраць свае дамы і вывезці іх за межы Вілаў. Усе так і зрабілі. Асноўная маса вілаўчан знайшла часовы прытулак у родных у Камянюках (некаторыя засталіся жыць там назаўжды).

У 1946 годзе, калі час ваеннага ліхалецця прайшоў, у Вілы пачалі вяртацца сем’і, каб зноў звіць тут свае гнёзды і распачаць новае жыццё…

З таго часу да нашых дзён многае змянілася: ціхімі сталі двары дамоў, жыхароў можна пералічыць па пальцах адной рукі. Сёння ў вёсцы чатыры жыхары – па 2 карэнных і прыехаўшых з Брэста. Праўда, маладыя энтузіясты пабудавалі тут дзве аграсядзібы. Таму сцяжынка ў вёску ўсё ж такі не зарастае.

“Добра тут, прыгожа, ціха…” – менавіта так характарызуе родныя мясціны Алена Мазгова. Яна нарадзілася ў Вілах, але пазней пераехала са сваёй маладой сям’ёй у Камянюкі. Праз некаторы час вярнулася, каб дапамагаць па гаспадарцы сваім састарэлым бацькам, а назад у “вялікую” вёску ўжо не цягнула – засталася тут на пастаяннае месца жыхарства.

Усё было б добра, калі б не “але”, якое знойдзецца заўсёды. На агароды ўсё часцей пачалі заходзіць дзікія звяры. Самая вялікая праблема звязана з электрычнасцю. Справа ў тым, што ў двух дамах нельга падключыць пральную машыну ці сучасны халадзільнік, бо сюды не праведзена новая электралінія, а старая не вытрымлівае такога напружання…

Звесткі аб Вілах знайшліся толькі ў адной энцыклапедыі “Гарады і вёскі Беларусі. Брэсцкая вобласць, кніга 2”. І вось, што ў ёй напісана: “Вілы – вёска ў Камянюцкім сельскім Савеце, за 25 км на Пн ад Каменца, 65 км ад Брэста, 33 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на ліні Брэст-Беласток, транспартныя сувязі па аўтадарозе Брэст-Каменец-Камянюкі. 2 гаспадаркі, 3 жыхары (перапіс 2005 года). У канцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў урочышча Вілы ў Белавежска-Аляксандраўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1905 годзе тут 44 жыхары. У 1921-39 гадах у складзе Польшчы. З 12.10.40 г. вёска ў Бялоўскім сельскім Савеце Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці. З 16.8.45 г. вёска ў Камянецкім раёне. З 16.7.54 г. – у Ражкоўскім, з 17.4.59 г. – у Дзмітровіцкім сельскіх Саветах. Паводле перапісу 1959 года, у вёсцы 15 жыхароў. З 14.4.64 г. у Камянюцкім сельскім Савеце. У 1970 годзе – 12 жыхароў. У межах Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”.

Вось такая яна, выміраючая вёска, якой так хочацца жыць…

Наталля ГРЫЦУК.

Фота Дар’і ДЗЯМЯНКА.

6 thoughts on “Звязаныя з Бразіліяй…

  1. А сколько таких чудесных мест и историй! И кто бы мог подумать, что людей с каких-то Вил… из Пущи, судьба забросит в Бразилию! Спасибо Наталье за историю!

      1. Дело в том, уважаемый serg, что Бразилия является одной из крупнейших стран Латинской Америки. Люди в упомянутые годы выезжали во многие страны этого континента, но большая часть выбирала всё же Бразилию.

        1. Дело в том, уважаемая Наталья, что я знаю где находится Бразилия. Более того, я знаю даже, что эта страна не «одна из крупнейших», а самая крупная в Латинской Америке. Однако дело ещё и в том, что в вашем тексте нет ни полслова про то, что из Вил люди уезжали в Бразилию! К чему тогда название статьи? И ответьте ещё на один вопрос: «КАК Вилы связаны с Бразилией?» У меня какой-то родственник в «упомянутые годы» в Австралию уехал. И что, я теперь связан с Австралией? Что за чепуха в стиле жёлтой прессы? И вообще, в тексте хватает несуразностей и неправильных предложений. Вы по образованию кто?

        2. А также маленькое уточнение: континента Латинская Америка на планете Земля НЕ СУЩЕСТВУЕТ!!!!! Специально для вас: «Латинская Америка (исп. América Latina), общее название стран, расположенных в южной части Северной Америки, к Ю. от р. Рио-Гранде-дель-Норте (включая Центральную Америку и Вест-Индию) и в Южной Америке.» БСЭ.

Добавить комментарий