За телевизором к соседу

Гэта здарылася ў Расне: неаднаразова судзімы і непрацуючы 51-гадовы жыхар аграгарадка неяк знайшоў згубленыя суседам ключы ад дома, а як той адсутнічаў не адзін дзень, скарыстаўся імі і вынес тэлевізар “Гарызонт”, зняў і антэну. Следству патлумачыў, што меркаваў, быццам той сусед увогуле пераехаў некуды назаўжды ці яшчэ што здарылася. Маўляў, навошта каб прападала… Але ж нездарма кажуць: чужое дабро шчасця не прынясе.
Падрыхтавалі супрацоўнікі райаддзела Следчага камітэта: следчы Міхаіл ХЛУД і старшы следчы Васіль МІХАЕВІЧ.

Добавить комментарий