14 сакавіка на пагранзаставе “Пясчатка” спрацаваў сігналізацыйны комплекс. “Трывожная” група выехала на адпаведны ўчастак і на кантрольна-следавай паласе выявіла дарожку слядоў чалавека, які рухаўся з Польшчы ў Беларусь. Праз непрацяглы час у выніку пошуку сумесна пагранічнікі “Пясчаткі” і аддзялення пагранкантролю “Высока-Літоўск” затрымалі грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, 1954 г.н., які спрабаваў перасекчы дзяржаўную мяжу. Па словах парушальніка, ён родам з Краснадарскага края, а нелегальна хацеў вярнуцца дамоў з-за таго, што, па-першае, згубіў свае дакументы, па-другое, у краінах Еўрасаюза цяжка працаўладкавацца і жыць нелегалам. А трапіў ён за мяжу каля шасці гадоў таму назад.
Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай пагрангрупы, у адпаведнасці з арт.23.29 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, затрыманы грамадзянін змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання пагрангрупы, праводзіцца праверка.
Это может быть интересно:
-
В Каменецком районе начата вакцинация населения против COVID-19
-
Высоковчанка Мария Никончук: «Самую старую книгу я нашла в библиотеке прабабушки»
-
Стартовало онлайн-голосование районного конкурса «Мисс Весна»
-
Каменетчина поздравляет Александра Бурого с юбилейной датой
-
Даниил Скичинский из Каменецкой ДШИ снова в топе!