Запрашае “Будаўнічы свет”…

IMG_4932Новы магазін гандлёвай сеткі “Родны кут” расчыніў свае дзверы для пакупнікоў на рынку ў Каменцы. “Будаўнічы свет” поўнасцю апраўдвае сваю назву, бо тут можна знайсці ўсё неабход-

нае для рамонту дома.

Плітка, лакі, фарбы, тынкоўка, мантажная пена, лінолеум, сантэхніка… “Усё ад малой шрубы да дахавых матэрыялаў,” – не без гонару зазначае загадчыца магазіна Таццяна Жукоўская. Па ўсёй плошчы (350 квадратных метраў) можна свабодна перамяшчацца, патрымаць тавар у руках, азнаёміцца з этыкеткай, да таго ж прадаўцы (іх тут чацвёра) заўсёды гатовы дапамагчы парадай. Каса зручна размясцілася ля ўваходу ў магазін, вядзецца відэаназіранне. Дарэчы, у хуткім часе наладзяць дастаўку буйнагабарытных пакупак дадому, будуць прымаць папярэднія заказы.

Сімвалічную чырвоную стужку пры ўваходзе ў магазін 23 красавіка перарэзалі гаспадыня “Будаўнічага свету”, старшыня райспажыўтаварыства Васілій Міхалюк і намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Антончык.

– Адкрыццё магазіна – падзея значная і прыемная. Такога ў нашым горадзе яшчэ не было, – зазначыў Васілій Мікалаевіч. – Сёння, у час саперніцтва на рынку гандлёвых паслуг, раённае спажывецкае таварыства набіраецца сілы, каб служыць на карысць людзям. У жніўні плануем адкрыць адрамантаваную “Камянчанку”, да канца бягучага года пашырым “Паўднёвы”.

Шчырыя словы ўдзячнасці за падтрымку прагучалі на адрас райвыканкама. Мікалай Антончык ухваліў адказнасць супрацоўнікаў райспажыўтаварыства, якія абяцалі сёлета вясною адчыніць “Будаўнічы свет” і слова сваё стрымалі.

– Людзі будуць задаволены! – падкрэсліў ён. – І пакупнікі, і прадаўцы, якія не страцілі свае рабочыя месцы.

Усіх, хто збіраецца распачынаць рамонт, ужо чакаюць у новым магазіне: па будніх днях і ў суботу з 9.00 да 19.00, у нядзелю з 9.00 да 17.00. Тут можна набыць тавар у крэдыт і ў растэрміноўку.

Настасся НАРЭЙКА.

Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий