Жыць не дарэмна…

IMG_2700На гэтай фатаграфіі – урачысты момант. Вучаніца Брэсцкага ліцэя імя П.Машэрава, самы актыўны юнкар “Навін Камянеччыны” Карына Гамзюк атрымлівае заслужаную ўзнагароду. Яна перамагла ў раённым конкурсе маладых журналістаў “Моладзь на старонках раённай газеты”.

Грамату ад райкама ГА “БРСМ” таленавітай пачаткоўцы ўручае першы сакратар Аксана Высагроцкая, поўны партфель канцылярскіх прылад – ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і гадзіннік ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” – яе старшыня Людміла Жураўлёва.

Карына Гамзюк плануе працаваць у журналістыцы, да якой мае несумненны талент. На пытанне аб тым, чаму цягне яе да паперы і ручкі, адказвае так:

– Хачу пакінуць сваё бачанне свету, каб адчуваць, што жыву не дарэмна.

Дарэчы, Карына актыўна супрацоўнічае з газетай “Alma Mater”, якую выпускаюць у ліцэі, атрымлівае сур’ёзныя заданні і з задавальненнем піша аб падзеях, на якія багатае паўсядзённае жыццё.

Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий