Жніўная прэлюдыя

phptПершымі ў раёне на мінулым тыдні вывелі зернеўборачныя камбайныў поле ў «Агра-Турне», «Агра-Пелішчы» (пачалі са свірэпкі на зерне) і «Александрыі-Агра» (тут найперш абмалацілі насеннікі шматгадовых траў).

Тры дні таму ў «Агра-Турне» ўжо ўбралі і азімы ячмень, які займаў 107 гектараў. На жаль, ураджай сціплы: зацяжная вясна спрыяла снежнай плесні, ад якой пасевы ў маі ратавалі баранаваннем, але гектар даў толькі 19-20 ц ячменю (летась – 30). Цяпер камбайны рыхтуюцца да выхаду на 300-гектарнае рапсавае поле.

Уборка ранніх зерневых пачалася ў «Агра-Зарэччы», «Усходзе-Каменцы».

Добавить комментарий