Евангеліст Іаан над Воўчынам…

S730268831 жніўня пад бой касцельнага гадзінніка на франтоне Воўчынскага касцёла была ўстаноўлена адрэстаўрыраваная скульптура евангеліста Іаана.
Больш за 250 гадоў таму драўляныя вазы на франтонах касцёла былі заменены на каменныя скульптуры евангелістаў Іаана, Лукі, Марка і Матфея. Пасля абрушэння купала ў 70-я гады мінулага стагоддзя толькі скульптура Іаана ўзвышалася над Воўчынам. Некалькі гадоў таму скульптура была дэ­манці­­ра­вана ў сувязі з рэстаўрацыйнымі работамі. І вось пасля карпатлівай працы скульптара пе­р­шы адрэ­стаўрыраваны «еван­ге­ліст» заняў сваё ранейшае месца.

Добавить комментарий