Дружим со спортом

Рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка “Пасябруй са спортам” распачаўся раённымі этапамі ў лютым-сакавіку.
Сярод вучняў малодшых класаў школ раёна, што прынялі ўдзел у ім, пераможцамі сталі: Павел Кавальчук і Крысціна Макавельская (Высокаўская СШ), Арцём Кмец (Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае), Аляксандра Тысляцкая і Анастасія Аніскевіч (ЦДАДіМ г.Каменец, на здымку злева направа), Данііл Ярашук (Каралінскі дзіцячы сад-пачатковая школа), Аляксандр Кавальчук (Даўбізнянскі дзіцячы сад-пачатковая школа) і Ірына Ваўранюк (Пагранічная СШ).
Усе пераможцы атрымалі дыпломы, падпісаныя старшынёй цэнтральнага савета рэспубліканскага аб’яднання “Прэзідэнцкі спартыўны клуб” Дзмітрыя Лукашэнкі, і мяккія цацкі. Акрамя таго, лепшыя мастакі паўдзельнічаюць у абласным этапе конкурсу.

Настасся НАРЭЙКА

Добавить комментарий