Дацярпелі да перамогі

IMG_0713Першага лютага спарткомплекс г.Каменец прымаў першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат. У фінальную стадыю прабіліся вучні Навіцкавіцкай, Раснянскай, Дзмітровіцкай і Камянецкай (№1) сярэдніх школ.

Вельмі прыемна адзначыць, што ўпершыню на дзявочым турніры давялося назіраць за такімі напружанымі паядынкамі. Амаль у кожнай партыі вялася роўная барацьба. Пацвярджае гэта і статыстыка: у трох з шасці сустрэч пераможца вызначаўся у тай-брэйку. І ўсё ж самай відовішчнай атрымалася гульня паміж мінулагоднімі пераможцамі з СШ №1 і Навіцкавіцкімі валейбалісткамі – на кану ж стаяў чэмпіёнскі тытул. Па сюжэту гульня нагадвала барацьбу ўдава (камянчанкі) з кролікам (навіцкавіцкая каманда). Першыя спрабавалі проста задавіць апанента атакамі. А тыя ў сваю чаргу цярпелі і адбіваліся, цярпелі і адбіваліся як маглі. І дывідэнды прыйшлі. Выматаны сапернік пасля першай выйгранай партыі пахіснуўся і нават у тай-брэйку не змог аправіцца. Як вынік – не лагічная перамога кроліка над удавам, абарончых дзеянняў над атакуючымі, а менавіта перамога валейбалістак з Навіцкавіч над валейбалісткамі з Каменца. Як аказалася, і не толькі ў гэтым паядынку, а і ў турніры ў цэлым. Менавіта перамога ў асабістай сустрэчы і стала тым важкім паказчыкам, які дазволіў Навіцкавіцкай камандзе ў складзе Ганны Харбака, Ганны Леанюк, Юліі Шкурдай, Алы Галубковіч, Алёны Юзэпчук, Аляксандры Крыштаўчук і Анастасіі Мартысюк (на здымку) апярэдзіць камянчанак. Апошнія нарэшце змаглі сабрацца, і ў сустрэчы з дзмітровіцкімі дзяўчатамі перамаглі апанентак «на класе», што дазволіла аслупаваць за сабою другі радок у выніковым пратаколе. Навіцкавіцкія ж валейбалісткі ў апошнім паядынку, у якім сустракаліся з раснянкамі, дзесьці пагублялі ўсе тыя лепшыя якасці, якія дазволілі ім IMG_0675перамагчы ў дзвюх папярэдніх сустрэчах, і паказалі зусім не чэмпіёнскую гульню. Як вынік – паражэнне па ўсіх пунктах. Каму кепска – каму не. А менавіта на раснянскай вуліцы якраз свята. Перамога дазволіла дзяўчатам заняць трэцяе месца. Дзмітровіцкія вучаніцы засталіся на чацвёртым.

Фота Сяргея АЛЯШЧЭНІ.

3 thoughts on “Дацярпелі да перамогі

  1. Не хочу никого защищать, но где вы тут, девушки, некорректные сравнения нашли…. Вполне обычный оборот речи, часто встречается и в литературе, и в журналистике, в том числе и спортивной. Для примера маленькая цитата:
    «Главный тренер «Немана» Дмитрий Кравченко прокомментировал победный матч с «Гомелем» сообщает корреспондент belarushockey.com Игорь Попеня.
    — Первые десять минут в начале матча играли здорово, вторые десять минут первого периода смотрели, как играет «Гомель» – !!!!!!как кролик на удава!!!!!!! (восклицательные знаки мои, чтоб хоть как-то выделить). Второй период могу занести нашей команде в актив, создали много великолепных моментов, этот период очень хорошо сыграли. Ну и третий период… »
    Как видите вполне употребимое сравнение. За третье место ничего не скажу, не знаю. Но Каменец действительно играл гораздо активнее.

Добавить комментарий