Дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей

Камянецкі раённы аддзел абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацабароны Рэспублікі Беларусь паведамляе, што з 1 лістапада па 31 снежня 2012 года ўстаноўлены новыя памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей:

– аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці – 8800300 рублёў;

– аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у медыцынскай установе да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, – 880030 рублёў;

– аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем другога і наступных дзяцей – 12320420 руб.;

– аднаразовая дапамога маці, якая стала на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 880030 руб.;

– штомесячная дапамога – 880030 рублёў – выплачваецца жанчынам, якія ажыццяўляюць догляд за дзіцём ва ўзросце да 3-х год;

– жанчынам, якія нарадзілі дзіця па-за шлюбам і ажыццяўляюць догляд за малым ва ўзросце да 1,5 года, штомесячная дапамога – 1540050 рублёў, а жанчынам, якія ажыццяўляюць догляд за дзіцём ва ўзросце ад 1,5 да 3 год, жанчынам, якія выхоўваюць у сям’і дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 год і сем’ям ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія выхоўваюць дзіця ва ўзросце да 3 год, – 1232040 рублёў;

– штомесячная дапамога – 440020 рублёў – на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 год (вучняў дзённых сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў і іншых аналагічнага тыпу ўстаноў адукацыі – да іх заканчэння; непрацуючых вучняў вячэрніх (зменных) школ, якія адначасова з вучобай атрымліваюць прафесію, а таксама тых, хто вучыцца за кошт асабістых сродкаў у вышэйшых, сярэднеспецыяльных, прафесійна-тэхнічных установах адукацыі і на курсах, што працуюць па рэжыму ўстаноў адукацыі ў дзённы час, і якія не атрымліваюць стыпендыі, – да 18 год);

– жанчынам, якія нарадзілі дзіця па-за шлюбам, на дзяцей-інвалідаў старэй 3-х год, памер штомесячнай дапамогі – 616020 рублёў.

Дапамогі на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 (18) год з 1 студзеня 2012 года прызначаюцца і выплачваюцца ў поўным аб’ёме пры ўмове, што сукупны даход на члена сям’і ў месяц за 2011 год не перавышае 344874 рубля, і ў памеры 50% ад устаноўленай дапамогі, калі сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц не перавышае 459832 рублёў.

Сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц вызначаецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку вылічэння сукупнага даходу на члена сям’і пры прызначэнні дапамог на дзяцей, зацверджанай Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ і Міністэрства фінансаў РБ ад 28 сакавіка 2008 г. №58/47 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г. №133,8/18846).

Прызначэнне і выплата дапамог і надбавак да іх ажыццяўляюцца па месцы работы (службы), вучобы маці дзіцяці, а калі маці не працуе і не вучыцца, – па месцы работы (службы), вучобы бацькі (усынавіцеля, апекуна) ці іншай асобы, што мае ў адпаведнасці з заканадаўствам права на дзяржаўную дапамогу ў сувязі з выхаваннем дзіцяці ці доглядам за ім, на падставе заявы і ўсіх неабходных дакументаў да яе.

Ала САХАРЧУК,

начальнік Камянецкага раённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Добавить комментарий