Дадому з пустым багажом

У Каменцы госці прайгралі з агульным лікам 0:13.

У мінулую нядзелю прай шлі матчы сёмага тура чэмпіянату раёна па футболе.

У Белавежскім мясцовыя футбалісты прымалі гасцей з Высокага. Ужо ў дэбюце сустрэчы Мікіта Залачэўскі мог вывесці белавежцаў наперад, але не здолеў рэалізаваць пенальці. Высакаўчане ж свае шанцы не ўпусцілі. Спачатку ў першым тайме Максім Мазур адкрыў лік, а ў другім Андрэй Шостак замацаваў перавагу. Пад канец матча Мікіта Залачэўскі рэабілітаваўся перад таварышамі. Але гэты гол не надта парадаваў белавежцаў. Паражэння пазбегнуць усё роўна не атрымалася.

У гульні з “Каленкавічамі” футбалісты “Стаўскага” змаглі навязаць барацьбу толькі ў пачатку другога тайма. Да таго часу яны ўжо прайгравалі з лікам 0:2 (дуплетам у “Каленкавічаў” стрэліў Віталій Беларусаў). Але ўдары Сяргея Кандрацьева, Аляксандра Бароніна, ды яшчэ такі патрэбны аўтагол, і… “Стаў скі” наперадзе. Блага для “Каленкавічаў” – яны змаглі своечасова сабрацца і выправіць становішча. Галы ў актыў запі салі Вадзім Іванюк, Павел Качур і Сяргей Васілюк. Не абышлося ў гэтай сустрэчы і без выдаленняў. “Каленкавічы” заканч валі матч удзевяцёх, а “Стаўс кі” – удзесяцёх.

У Каменцы ў нядзелю адбыліся два паядынкі. У абодвух перамаглі гаспадары. І ў абодвух з “сухім” лікам. У першай гульні “Агра-Зарэчча” разабраўся з “Камянецкай Пушчай”. Вайскоўцы адгрузілі ў вароты гасцей чатыры мячы. Асабліва стараўся Сяргей Суп рун, які вызначыўся ў кожным з таймаў. Таксама “сна рад” у сетку закацілі Уладзімір Клімашын і Дзмітрый Мартысюк. Па ліку можна падумаць, што гульня складвалася вельмі ж лёгка для вайскоўцаў. Але пачатак другога тайма ў іх яўна не задаўся. І каб “пу  шчан цы” не загубілі свае моманты… Пра  ўда, трэба аддаць належнае і варатару “Агра-За рэч ча” Ігару Масейку. У тых момантах менавіта яго ўпэўненая гульня не да зволіла мячу трапіць у сетку.

У другім паядынку ФК “Каменец” прымаў “Апошні рубеж” са Ставаў. Госці змаглі больш-менш стрымаць наскокі камянчан толькі ў першым тайме. Але Андрэй Шурко аднойчы ўсё ж знайшоў брэш у абароне. А пасля перапынку “Апошні рубеж” разва ліўся на вачах. Пасля некалькіх нерэалізаваных момантаў камянчане змаглі вызначыцца. Трапна прабіў Максім Качалюк. І пайшло-паехала. Як быццам згаварыўшыся, Мікалай Шахно напару з Дзянісам Абрамчуком учынілі перастрэлку: хто больш заб’е. Лепш атрымалася ў Дзяніса. Хет-трык. У Мікалая – дубль.

У Высокім у паядынку паміж “Аграпрадуктам” і ФК “Ніва” гледачы галоў так і не ўбачылі. Нічыя, якая асабліва парадавала “Агра-Зарэчча”, якое зноў узначальвае чэмпіёнскую гонку.

ВЫНІКІ 7 ТУРА: “Белавежскі” – ФК “Высокае” – 1:2, “Стаўскі” – “Каленкавічы” – 3:5, “Агра-Зарэчча” – “Камянецкая Пушча” – 4:0, “Аграпрадукт” – ФК “Ніва” – 0:0, ФК “Каменец” – “Апошні рубеж” – 7:0.

* * *

26 ліпеня адбылася гульня восьмага тура паміж «Каленкавічамі» і «Агра-Зарэччам». Хоць матч праходзіў і ў Каменцы, намінальнымі гаспадарамі былі, не здзіўляйцеся, госці з Каленкавічаў. У сустрэчы перамогу атрымалі вайскоўцы з лікам 2:0. У першым тайме вызначыліся Максім Пушкарэвіч і Андрэй Іванюковіч. Апошні пасля перапынку мог аформіць дубль, але з «кропкі» бабахнуў у перакладзіну.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Добавить комментарий