Грэцкія крупы

гречка2Даведка

Грэчка – грэцкія крупы, якія выпускаюцца з прапаранага і непрапаранага зерня грэчкі шляхам аддзялення ядра ад плодавых абалонак.

Радзіма грэчкі – горныя раёны Індыі і Непала, дзе яе пачалі вырошчваць каля 4 тыс. гадоў таму. У Расію грэчка трапіла з Грэцыі, ад назвы якой атрымала сваё найменне.

Па цэласнасці зерня грэчка дзеліцца на: ядрыцу (цэласнае зерне), прадзел (зерне з парушанай структурай), смаленскія крупы (моцна здробненае зерне) і грэцкую муку.

Цэны на 31 ліпеня

Грэчка-ядрыца каштавала:

КАМЕНЕЦ: дзяржаўныя магазіны “Алеся” – 6500 і 8600 рублёў (800 г), “Прадукты. Родны кут” – 6500 рублёў (800 г), прыватныя магазіны “Эканомпрадукт” – 11400 рублёў (1 кг), “Танныя прадукты” – 7950 і 7000 рублёў (800 г), 12600 і 14650 рублёў (1 кг).

ВЫСОКАЕ: дзяржаўны магазін “Гастраном” – 14850 рублёў (1 кг) , прыватны магазін “Світанак” – 8200 рублёў (900 г).

Як выбраць якасныя?

Упакоўка павінна быць герметычнай. Грэчка, не апрацаваная парай, звычайна мае крэмавы колер (яна варыцца даўжэй, захоўваючы ўсе карысныя якасці). Прапараная грэчка цёмна-карычневага і чырвана-

ватага колеру.

Тэрмін прыдатнасці грэцкіх крупаў – 12 месяцаў. Ён залежыць ад даты вырабу, а не расфасоўкі.

Як захоўваць?

Перад захоўваннем грэчку трэба прасеяць, прасушыць у мікрахвалевай печы ці духоўцы (гэта абароніць ад жучкоў). Крупы лепш трымаць у шкляной ці пластыкавай ёмістасці са шчыльнай накрыўкай; у шафе, пры пакаёвай тэмпературы, куды не трапляе сонечнае святло. Можна перасыпаць грэчку ў мяшэчкі з тканіны ці папяровыя кулькі.

Вараныя грэцкія крупы можна захоўваць да пяці дзён.

Грэцкія крупы і здароўе

Зерне грэцкіх крупаў утрымлівае: 16% бялкоў, што лёгка засвойваюцца, і незаменных амінакіслот (лізін, аргінін), 30% вугляводаў, 3% тлушчаў, мінеральныя рэчывы, вітаміны групы В, Е, РР, руцін, 1,3% клятчаткі, 70% крухмалу, яблычную, лімонную і шчаўевую кіслоты, 2,5% цукраў.

Грэчка павялічвае мышачную сілу, умацоўвае крывяносныя сасуды, нармалізуе абменныя працэсы, карысная пры цукровым дыябеце, захворваннях падстраўнікавай залозы і атлусценні, зніжае ўзровень халестэрыну ў крыві, умацоўвае імунітэт, змягчае сухі кашаль (чай з кветак грэчкі, 40 г на літр вады), дае палёгку пры паяснічным болі (крупы вараць і абкладваюць імі спіну), лечыць фурункулы, у выглядзе мукі можа прымяняцца як дзіцячая прысыпка, дапамагае ў пахудзенні.

УВАГА! Перад лячэннем грэчкай пракансультуйцеся з урачом!

Грэцкія крупы трэба асцярожна даваць дзецям, бо яны павялічваюць утварэнне ў арганізме жоўці, газаў і пераўзбуджаюць.

У кулінарыі

Грэчневы суп

500 г курынай грудкі, 2 цыбуліны, 3 морквы, 4 бульбіны, 5 памідораў, шклянка грэцкіх крупаў, 2 л вады, 2 ст. лыжкі алею.

Грудку адварыць. Парэзаныя цыбулю і моркву абсмажыць, бульбу парэзаць саломкай. У курыны булён дадаць прамытую грэчку і варыць 15 хвілін, дадаць цыбулю, моркву, бульбу і парэзаныя памідоры. Варыць да гатоўнасці.

Біточкі з грэчкі

Шклянка грэцкіх крупаў, 100 г тварагу, чайная лыжка цукру, 2 яйкі, 1/2 шклянкі паніровачных сухароў, палова ч. лыжкі солі, 2 ст. лыжкі сметанковага масла.

У падсолены кіпень (1,5 шклянкі) засыпаць крупы і варыць 30-35 хвілін. Калі каша загусцее, дадаць тварог, працёрты праз рэшата, яйкі і цукар. З кашы зрабіць біточкі, абваляць у сухарах, абсмажыць з двух бакоў. Перад падачай на кожны біток пакласці лыжку смятаны, без яе страву можна падаць да баршчу ці расольніку.

Курыца з грэчкай і агароднінай па-вясковаму

1,5 кг курыцы, 2 баклажаны, шклянка грэцкіх крупаў, 4 зубкі часнаку, 4 памідоры, соль, перац.

Баклажаны, часнок і памідоры парэзаць, грэчку прамыць. Курыцу памыць і абсушыць. Баклажаны перамяшаць з соллю. У рукаў для запякання пакласці грэчку, баклажаны, часнок і памідоры, патрэсці, каб перамяшаліся, зверху пакласці курыцу, нацертую папярэдне соллю і часнаком. Завязаць рукаў, пакласці на процівень, запякаць на працягу гадзіны.

Грэчневая каша з фаршам у гаршку

Шклянка грэцкіх крупаў, 500 г фаршу, морквіна, цыбуліна, соль, перац.

Цыбулю і моркву парэзаць, абсмажыць. Абсмажыць фарш. Грэчку прамыць, змяшаць усе інгрыдыенты, пакласці ў гаршчок, заліць кіпенем, закрыць і паставіць у духоўку, што пачынае награвацца. Пакінуць на гадзіну. Выключыць, пакінуць астываць удухоўцы.

Добавить комментарий