Грант на социальный проект

14 лепшых праектаў для пажылых людзей у Мінскай і Брэсцкай абласцях атрымаюць гранты Еўрасаюза па лініі беларуска-германскага супрацоўніцтва па праекце “Tollas”, што азначае “да актыўнага грамадства ў любым узросце”. У ліку 10 пераможцаў конкурсу адукацыйных праектаў – Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Установай быў прадстаўлены праект “Усё жыццё – тэатр”. Мэта, якая вызначана ў ім, – стварэнне тэатральнага аматарскага калектыву і лялечнага тэатра. Рэалізацыя праекта, на што адведзена паўгода, ужо распачалася. Першыя крокі – навучаючыя семінары на базе Кобрынскага ТЦСАН. А крыху больш за тыдзень таму прадстаўнікі нашага цэнтра пабывалі ў Мінску, дзе вырашалі фінансавыя пытанні.
У хуткім часе цэнтр распачне набор жадаючых стаць “тэатральным артыстам” альбо лялькаводам. Патрабаванне пры гэтым адно – чалавек павінен быць пенсійнага ўзросту. За тры месяцы мяркуецца падрыхтаваць дэкарацыі і лялечныя персанажы, навучыць пажылых людзей навыкам сцэнічнага мастацтва. Дапамогуць у гэтым работнікі Камянецкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Камянецкага ГДК і прафесійныя артысты Брэсцкага драмтэатра.

Валянціна Бачай

Добавить комментарий