«Гермес-4» + мини-рынок

10 красавіка ў Каменцы адкрыўся магазін “Гермес-4” з міні-рынкам для продажу сельгаспрадукцыі.
Як зазначыла дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Гермес Трэйд” Наталля Алейнікава, прадпрыемства існуе з 2007 года, пастаянна развіваецца. У новым магазіне прадстаўлены прамысловыя тавары: адзенне, касметыка, бытавая хімія. А побач – гандлёвы рад для продажу прыватнікамі сельгаспрадукцыі. Арэнда месца мінімальная, ва ўсялякім разе, не вышэй, чым на цэнтральным рынку. У магазіне “Гермес-1”, што ля будынку суда раёна, цяпер вядзецца рэканструкцыя з мэтай пашырэння продажу харчовых тавараў.
Пакупнікі ацанілі зручнае размяшчэнне і асартымент.
– Мяне здзівіць прыватным гандлем цяжка – дачка ў Брэсце гандлюе, – сказала адна з жанчын. – Але тое, што тут знойдзеш і дзіцячае, і жаночае адзенне, і касметыку, і гаспадарчыя тавары,– цудоўна. А самы вялікі плюс – распарадак работы: без выхадных і перапынкаў з 9 да 21 гадзіны. Дзе яшчэ ў нашым райцэнтры ўбачыш такое ў непрадуктовым магазіне?
Адкрыццё “Гермеса-4” намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Антончык пракаменціраваў коратка:
– Малайцы! Прыемна мець справу з адказнымі людзьмі – абяцалі магазін з міні-рынкам і адкрылі ў вызначаны тэрмін…
Камянчане задаволены новай гандлёвай кропкай. Для пакупніка няма розніцы, якая форма ўласнасці прапануе тавары, галоўнае – іх якасць, асартымент і даступная цана.

Георгій ПАРАФЯНЮК

Фота Міколы ШУМА


2 thoughts on “«Гермес-4» + мини-рынок

Добавить комментарий