Галасуем за нашых!

zr_logo_konkursШасцёра вучняў школ Камянеччыны сёння знаходзяцца ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубраня”. Яны — фіналісты рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца”: Вольга Мацюхевіч і Лізавета Кірылюк (СШ №2 г.Камянца), Ягор Панасюк і Дзмітрый Машчук (СШ №1 г.Камянца), Вераніка Невар (Відамлянская СШ) і Кацярына Крук (Раснянская СШ). Конкурс праходзіць з 11 па 31 студзеня 2014 года. 16 і 19 студзеня адбыліся першыя конкурсныя канцэрты, у якіх прынялі ўдзел і нашы рабяты.Наступныя конкурсныя канцэрты у анлайн-трансляцыі (гэтыя ж канцэрты потым будуць размешчаны на сайце “Звонкай раніцы”) адбудуцца 26 і 29 студзеня. У гэты ж час (да 00.00 гадзін 31 студзеня) арганізавана і СМС-галасаванне за ўдзельнікаў “Звонкай раніцы”(на нумар 7755, тэкст СМС – нумар удзельніка (кожны ўдзельнік конкурсу мае свой нумар)). Нашым рабятам патрэбна ваша падтрымка: прагаласуйце за нашых! Галасаваць з аднаго тэлефона можна некалькі разоў, кошт 1 СМС – 3 тыс. рублёў. Больш падрабязную інфармацыю і магчымасць прагляду канцэртаў вы можаце атрымаць, звярнуўшыся на сайт “Звонкай раніцы — 4”. Для тых, хто не мае магчымасці прагляду ўдзельнікаў у інтэрнэце, паведамляем нумары нашых фіналістаў конкурсу “Звонкая раніца — 4” : Вольга Мацюхевіч – 4,  Лізавета Кірылюк – 13,  Ягор Панасюк – 19,  Дзмітрый Машчук – 35,  Невар Вераніка – 14, Крук Кацярына – 26. Пажадаем ім поспехаў!

 

Добавить комментарий