Вясёлыя канікулы

Si3mDxLRMPgШумна і весела на веснавых канікулах у цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Каменец: у аб’яднаннях па інтарэсах разам з педагогамі дзеці ствараюць цуды сваімі рукамі, а ў перапынках – гульні “Музычнае крэсла”, “Вазьмі каштан”, “Лыжня” і іншыя. Як паведаміў дырэктар цэнтра Максім Несцярук, на Дзень смеху запланавана гульнёвая забаўляльная праграма пад назвай “Ухохочешься!”. Прыходзьце 1 красавіка пасля школьных заняткаў (на 15.00) у цэнтр!

* * *

Цікава і з улікам узросту дзяцей вядзецца работа ў адпаведным высокаўскім цэнтры. Адны даглядаюць звяркоў у “жывым кутку”, другія займаюцца ў камп’ютарным салоне, юныя турысты ладзяць прагулкі пешшу. У чацвер ездзілі ў брэсцкі дэльфінарый.

Добавить комментарий