Вялікі подзвіг Вялікай краіны!

P5096584  68 гадоў мы жывём пад мірным небам. Менавіта столькі гадоў прайшло з таго дня, як усе пачулі такое доўгачаканае слова “Перамога!”. З таго часу кожны год ля брацкіх магіл збіраюцца мільёны людзей, для якіх гэты дзень з’яўляецца галоўным святам краіны.

Ужо традыцыйна 9 Мая плошча ля райвыканкама ў Каменцы сабрала жыхароў і гасцей горада, каб успомніць тых, хто не вярнуўся з той жахлівай вайны, і ўшанаваць ветэранаў. Пачалося свята з тэматычнага мерапрыемства, прысвечанага Дню Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Сотні вачэй назіралі за ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Канстанцінам Печка і вучнямі СШ №2 Лізаветай Кірылюк і Максімам Ліцкевічам, якім была даручана адказная задача – падняцце дзяржаўнага сцяга. Тут жа, на плошчы, юнакі і дзяўчаты горада ўступілі ў рады грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Членскія білеты маладым людзям уручаў ветэран Мікалай Кіслячук. Працягам свята стала выступленне ўдзельнікаў маладзёвага танцавальнага руху “Арт моб”, пераможцаў абласнога міжрэгіянальнага фестывалю-конкурсу “Мельница идей”.

А далей усе прысутныя накіраваліся да брацкай магілы, дзе прайшоў мітынг, прысвечаны Дню Перамогі “Живёт Победа в поколеP5096473ниях”. Са словамі падзякі да ветэранаў, жыхароў і гасцей горада звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Войцык, ваенны камісар раённага ваеннага камісарыята Юрый Самашук, актывістка Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Юлія Грысевіч. Шмат вянкоў і кветак 9 мая было прынесена да магілы салдат, якія шмат гадоў таму склалі свае галовы, абараняючы наш горад ад фашысцкай навалы. У іх гонар прагрымелі аўтаматныя чэргі, дзякуй Богу, мірныя…

Пасля закрыцця мітынгу, аматары музыкі накіраваліся да гарадскога Дома культуры, дзе адбыўся канцэрт аркестра народных інструментаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў, а тыя, хто большP5096611 любіць кіно, мелі магчымасць у кінатэатры паглядзець ваенную кінастужку. Гарадскі Дом культуры наладзіў цікавую і разнастайную святочную канцэртную праграму. На працягу дня на вуліцах горада працавалі гандлёвыя рады і дзіцячыя электрамабілі. Закончылася свята Перамогі дыскатэкай.

Сёння ўсе мы – вашы дзеці, ўнукі, праўнукі, – дарагія ветэраны, нізка схіляем галовы перад вашай мужнасцю і трываласцю, бязмежнай любоўю да Радзімы і гарачай верай у перамогу.

Наталля ГРЫЦУК.

Фота аўтара

і Анастасіі ЯНКІНАЙ.

5 thoughts on “Вялікі подзвіг Вялікай краіны!

  1. А зачем оскорблять всех и вся? Типичный подход — никакого конструктива, сплошное обзывательство. Всё вам всегда плохо, уже и ветераны и День Победы плохо! Что дальше? Не путайте экономику и историю. Или возмутитесь, почему вьетнамцы хуже американцев живут — они ведь целую США победили, должны в шоколаде быть. Позняк ваш тут действительно ни причём. И говорит он по большей части бред. Вы как-нибудь, уважаемый мысль сформулируйте, а то наворотили чёрт-те-что.
    Я одно скажу — пока у нас есть люди как вы, которые любой святой вещью готовы прикрыть свои сиюминутные интересы не будем мы нормально жить. Также как не будем нормально жить пока не научимся уважать свою историю.

  2. уладалюбства гэта вялікі грэх. Не можа быць улада самамэтай.

    Вось гэтыя….што долбяць моск пра Перамогу…Вёскі Германіі жывыя. там жывуць маладыя семьі (дзеля дзяцей, бо прырода). Грошы або ездзяць зарабляць у горад. або на месцы нешта прадпрымаюць. А гэтыя дзержыморды 20 гадоў таму назад змарнавалі шанц, і цяпер вёскі нашы мёртвыя…А у гэтых блазнаў яшчэ хапае нахабства займацца рэкламай аграгарадкоў у Польшчы.

    У свеце даўно ўсё прыдумалі. Але калі людзі НАПЕРАД не хочуць вучыцца. а гарланяць пра Перамогу, то яна абярнецца для народа страшнай паразай.

    І Пазьняк тут ні пры чым. Проста ён часьцей за гарлапанаў кажа аб’ектыўныя рэчы.
    Так што правільна, Макс!

    1. Админ, удалите этот бред! Что за бредовые сравнения? Владимир, не позорьтесь. Экономика Англии и Франции гораздо слабее экономики Германии. А они ведь тоже победители. Про это как-то не упоминаете. А про то, после войны США вложили в Германию огромное количество денег знают все. Да что вам говорить, вам же плевать на объективность. Вот только прикрываться ветеранами не надо. Админ,удалите обязательно!!!!

      1. Ничего не нужно удалять. Демократия. Свобода слова.

        А для широко мыслящих — это горе двух народов, не мы выйграли, и не немцы сейчас. Выйграли те, кто натравил белую расу друг на друга.
        Это день скорби двух родственных народов, ослеплённых пропагандой…третей стороны.
        Если конечно, кто еще соображает о чем речь.

Добавить комментарий