Выяўлены парушэнні працоўнага заканадаўства

У ходзе праверак у гэтых арганізацыях былі выяўлены парушэнні патрабаванняў працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а іменна патрабаванняў арт.176 Працоўнага кодэкса РБ у частцы выплаты наймальнікам сярэдняга заробку за час водпуску не пазней, чым за 2 дні да яго пачатку. Да таго ж звесткі, запісаныя ў кантрактах (выплачваць адпускныя за 1 дзень да пачатку водпуску) супярэчаць заканадаўству і пагаршаюць становішча работнікаў. Былі ўстаноўлены факты атрымання ўказаных выплат нават праз месяц пасля водпуску. У адпаведнасці з ч.1 арт.77 Працоўнага кодэкса пры звальненні ўсе выплаты павінны праводзіцца ў дзень звальнення. На самой справе работнікі названых арганізацый нярэдка атрымлівалі канчатковы разлік праз месяц, што таксама недапушчальна. Дарэчы, у адпаведнасці з арт.78 Працоўнага кодэкса ў выпадку нявыплаты па віне наймальніка заробку работніку пры звальненні  ў вызначаны тэрмін той мае права спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за кожны дзень затрымкі, а ў выпадку нявыплаты часткі сумы – прапарцыянальна нявыплачаным пры разліку сумам.

У ААТ “Новы шлях” выяўлены парушэнні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта “Аб дадатковых мерах па ўдасканальванні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны”, у прыватнасці, у частцы ўказання ў кантрактах дадатковых мер стымулявання працы. У абедзвюх арганізацыях выяўлены неадзінкавыя парушэнні патрабаванняў арт.174 Працоўнага кодэкса наконт адклікання з водпускаў работнікаў, занятых на рабоце са шкоднымі і (ці) небяспечнымі ўмовамі працы. А пры прыёме на работу не выдавалі распісак аб атрыманні працоўных кніжак, аб правядзенні ўводных інструктажоў, забеспячэнні сродкамі індывідуальнай аховы; транспартныя сродкі выпускаліся на лінію без запісу ў пуцявых лістах асобы, адказнай за выпуск аўтамабіля ў тэхнічна спраўным стане, без праходжання вадзіцелямі абавязковага перадрэйсавага медыцынскага агляду.

Згодна з патрабаваннямі прэзідэнцкай Дырэктывы №1, асновай грамадскай бяспекі з’яўляецца захаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны. Праяўленні п’янства на вытворчасці недапушчальныя, згодна з п.1.4 Дырэктывы №1 за такія грубыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, як распіццё спіртнога ў рабочы час і па месцы працы, кіраўнікі павінны неадкладна скасоўваць кантракты з парушальнікамі. У ходзе праверак выяўлены неадзінкавыя факты, калі за знаходжанне работнікаў на рабочых месцах у нецвярозым стане яны не прыцягваліся да дысцыплінарнай адказнасці, што садзейнічала ўчыненню новых парушэнняў. Не вялася і належная прафілактычная работа, у прыватнасці, з вадзіцелямі названых арганізацый.

Выяўлены парушэнні арт.17 Закона “Аб пажарнай бяспецы”, прычым, ужо некалькі гадоў застаюцца нявыкананымі прадпісанні райаддзела МНС; парушаюцца і патрабаванні прыродаахоўнага заканадаўства. А ў ААТ “Новы шлях” – і ветэрынарнага: згодна з патрабаваннямі арт.53, 197 і 400 Працоўнага кодэкса не ўтрымліваецца матэрыяльны ўрон, нанесены гібеллю жывёлы з прычыны недагляду работнікамі. Кіраўніцтва гаспадаркі не толькі не прымае прынцыповыя меры, накіраваныя на кампенсацыю ўрону, але і не праводзіць глыбокі аналіз прычын гібелі жывёлы, віноўныя службовыя асобы не ўстанаўліваюцца.

Гэтыя і іншыя парушэнні, выяўленыя пракуратурай у ААТ “Новы шлях” і Камянецкай ПМК-14, указаны ў прадстаўленні аб ухіленні парушэнняў з указаннем неабходнасці прыцягнення асоб, якія іх дапусцілі, да дысцыплінарнай адказнасці.

Аляксандр ВЯРБІЦКІ, намеснік пракурора раёна.

Добавить комментарий