Верныя сумленню і ўдзячныя працы

Пярвічныя арганізацыі БРСМ райаддзела па надзвычайных сітуацыях і райаддзела ўнутраных спраў лічацца аднымі з лепшых сярод пярвічак працоўнай моладзі. Такі поспех можна смела аднесці на рахунак іх лідараў – Андрэя Парафенюка і Сяргея Панасюка, членаў райкама ГА “БРСМ”.

IMG_4602Старшы лейтэнант унутранай службы Андрэй Парафянюк абраны сакратаром у 2005 годзе. Пярвічка аб’ядноўвае 10 членаў БРСМ, з’яднаных агульнымі інтарэсамі. Для іх галоўнае не колькасць, а якасць. Усе, хто прыйшоў у маладзёжную арганізацыю, у першую чаргу хацелі разнастаіць свой вольны час. Так сабраліся сапраўдныя аднадумцы, якія “гараць” агульнай справай і прагай творчасці. Члены арганізацыі з радасцю ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, у тым ліку турыстычных злётах, акцыі “Ёлка жаданняў”. Сам сакратар неаднаразова быў ў журы падчас раённых маладзёжных конкурсаў. Для яго гэта магчымасць рэалізаваць свае здольнасці, з карысцю правесці вольны час.

Андрэй нарадзіўся ў вёсцы Шышова. У дзяцінстве марыў стаць касманаўтам, у гады школьнай вучобы ўдзельнічаў у спартыўных мерапрыемствах. Але лёс распарадзіўся інакш. І ў 2004-м ён скончыў Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны тэхнікум, а ў 2009-м – Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. У яго паслужным спісе – пасады начальніка пажарна-выратавальнага паста №11 у Каленкавічах, начальніка каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 у Высокім, інспектара і старшага інспектара інспекцыі дзяржпажнагляду райаддзела МНС у Каменцы. Цяпер Андрэй Парафянюк – намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па дзяржаўным пажарным наглядзе Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС РБ. Па роду сваёй службы часта сустракаецца з насельніцтвам, школьнікамі. Ён лічыць, што ўзровень зносін вызначае ўзровень поспеху. Магчыма, таму і членаў пярвічкі райаддзела МНС добра ведаюць не толькі ў раёне, але і вобласці. Камунікабельныя людзі знайшлі ў пярвічцы сваіх сяброў і аднадумцаў.

Штодня маладыя супрацоўнікі райаддзела МНС знаходзяцца на варце нашага спакою, сочаць за тым, каб не здарылася бяда. А дома іх чакаюць сем’і, дзеці, любімае хобі. Вось і Андрэй пасля работы спяшаецца да жонкі і маленькай дачкі. А ў выхадныя, калі дазваляе час, захапляецца рыбалкай. Аднойчы Андрэю ўсміхнулася рыбацкае шчасце: злавіў 11,5-кілаграмовага сома. Нават раённая газета расказала пра гэты выпадак.

Служба пажарных падраздзяленняў пастаянна гатова да экстрэмальных сітуацый. Хацелася б пажадаць, каб кожны дзень прыносіў яе супрацоўнікам толькі добрыя навіны.

Біяграфіі Андрэя Парафенюка і амаль што яго земляка Сяргея Панасюка нечым падобныя. Нарадзіўся ў Селішчы Малым, скончыў Дзмітровіцкую 05052012422сярэднюю школу. Марыў стаць ваенным. Але пасля школы паступіў у Брэсцкі педуніверсітэт на спецыяльнасць “Настаўнік фізкультуры”. Захапляўся турысцка-прыкладным шматбор’ем. А пасля размеркавання пачаў выкладаць фізкультуру ў Каленкавіцкай БШ. Праз паўгода пайшоў служыць у пагранвойскі. Калі вярнуўся, знайшоў сваё прызванне ў органах унутраных спраў: быў інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх, участковым інспектарам міліцыі. Гэта патрабавала непасрэднага кантакту з насельніцтвам і вырашэння самага шырокага спектра службовых задач – ад аказання элементарнай дапамогі да выкрыцця злачынстваў. Часта – ахвяруючы ўласным часам. Дарэчы, у 2008 годзе Сяргей Панасюк быў прызнаны лепшым участковым у вобласці па прафмайстэрстве і заняў трэцяе месца ў рэспубліцы. У 2010 годзе маладыя супрацоўнікі райаддзела міліцыі абралі яго сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ.

У маёра Сяргея Панасюка – адказная службовая пасада. Ён – намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. І каму, як не яму, асноўнымі накірункамі сваёй працоўнай і грамадскай дзейнасці лічыць работу з моладдзю, умацаванне дысцыпліны і правапарадку. Многія члены пярвічкі сталі надзейнай апорай сакратара, на іх ляжыць адказнасць за выкананне важных задач. Пярвічная арганізацыя падтрымлівае цесныя сувязі з ветэранамі міліцэйскай службы. А каб заўсёды заставацца ў форме, сябруюць са спортам. У вольны час Сяргей любіць пасядзець з вудаю ля ракі. Такі адпачынак на свежым паветры бывае ўдалым. Аб гэтым сведчыць і здымак.

Вера ІВАНЮКОВІЧ.

Добавить комментарий