Василюк стреляет дважды

24 чэрвеня былі згуляны чарговыя матчы чэмпіянату раёна па футболе.
У Дзмітровічах “Камянецкая Пушча” прымала ФК “Высокае”. Фактычна ўсё ў матчы было вырашана яшчэ да перапынку. На галы Дзмітрыя Фёдарава (дубль), Андрэя Шостака і Сяргея Коўбака гаспадары змаглі адказаць толькі трапным ударам Міхаіла Чурака. У другім тайме сітуацыя значна не змянілася. Асабістую статыстыку трапнымі стрэламі падправілі Андрэй Шостак і Міхаіл Чурак. Першы аформіў хет-трык, другі – дубль.
У гульні паміж “Каленкавічамі” і ФК “Ніва” перамога дасталася больш вопытным гасцям з Доўбізна. Але ж не ўсё так адназначна складвалася для “ніваўцаў”. Першымі ў матчы прапусцілі менавіта яны. Голам адзначыўся Віталій Беларусаў. І толькі затым “Ніва” ўзялася за справу. Чарговым дуплетам стрэліў Сяргей Васілюк (у трэцім матчы запар!). Таксама гол у скарбонцы Івана Назарука і адзін мяч гаспадары закацілі сабе самі.
“Белавежскі” каменя на камені не пакінуў у сустрэчы з “Апошнім рубяжом” са Ставаў. У пачатку гульні двойчы капітуляваў апанентаў Іван Ярашук. Затым пачын таварыша падтрымалі Віктар Герасімік і Мікіта Залачэўскі. На пачатку другога тайма пенальці за гульню рукой рэалізаваў Максім Ярашук. А пасля гола Аркадзія Мінасяна (Ставы) расстраляўся Віктар Герасімік. Пасля яго ўдараў “круглы” яшчэ двойчы затрапятаўся ў сетцы.
У той жа дзень “Стаўскі” дома экзаменаваў ФК “Каменец”. Да перапынку каманды абмяняліся трапнымі ўдарамі. На гол Яўгенія Русінчука госці адказалі стрэлам Аляксея Макарэвіча. Пасля перапынку камянчане зноў аказаліся ў ролі даганяючых. Гасцей другі раз збянтэжыў Яўгеній Русінчук. І ўсё ж “Стаўскі” прайграў. Спачатку Дзяніс Абрамчук зраўняў лік. Затым Мікалай Шахно, нарэшце, вывеў камянчан наперад. А ўсё той жа Дзяніс Абрамчук паставіў “кропку” ў матчы.
У Каменцы ж прайшоў цэнтральны матч тура, у якім сустракаліся “Агра-Зарэчча” (Войская) і “Аграпрадукт” (Высокае). Гульні паміж гэтымі камандамі заўжды праходзяць у цікавай і бескампраміснай барацьбе. Не стаў выключэннем і гэты паядынак. У пачатку першага тайма “алейнікі” выйшлі наперад: Сяргей Асійчук абыграў абаронцу і скарыстаўся выхадам сам-насам з варатаром. Але яшчэ да перапынку Сяргей Супрун (“Агра-Зарэчча”) двойчы прымусіў саперніка вымаць мяч з сеткі. У другім жа тайме “Аграпрадукт” шчыльна асадзіў непрыяцельскую штрафную, і каб не самаадданая гульня абаронцаў і варатара… А ў некаторых выпадках, калі і яны ўжо нічога не маглі зрабіць, “Агра-Зарэчча” выратоўвала штанга. Дэ-юрэ перамога вайскоўскіх футбалістаў. Дэ-факто высакаўчане, як мінімум, заслужылі нічыю.
ВЫНІКІ 3-га ТУРА:
“Камянецкая Пушча” – ФК “Высокае” – 2:6, “Каленкавічы” – ФК “Ніва” – 1:4, “Белавежскі” – “Апошні рубеж” – 7:1, “Стаўскі” – ФК “Каменец” – 2:4, “Агра-Зарэчча” – “Аграпрадукт” – 2:1.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ

табліца чэмпіянату раёна

па футболе-2012 пасля 3 тураў

Каманды

Г

В

Н

П

Мячы

Ачкі

ФК «Ніва»

ФК «Каменец»

«Агра-Зарэчча»

«Белавежскі»

«Апошні рубеж»

«Аграпрадукт»

ФК «Высокае»

«Камянецкая Пушча»

«Каленкавічы»

«Стаўскі»

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

2

1

1

1

0

0

0

0

0

0

0

1

0

0

1

0

0

0

0

0

1

1

2

2

2

3

3

14-6

11-3

6-2

11-7

7-12

8-6

9-10

8-13

3-10

3-11

9

9

9

6

4

3

3

1

0

0


1 thought on “Василюк стреляет дважды

Добавить комментарий