«Будущее — за агрогородками»

“Будучае – за аграгарадкамі” – так лічыць стараста вёскі Падомша Рыгор НАТЧУК, які расказаў пра сваю грамадскую працу:
– У мясцовай гаспадарцы прайшло ўсё маё працоўнае жыццё, больш за сорак гадоў аддаў вадзіцельскай справе. Прызначылі старастам вёскі Падомша. З якімі пытаннямі звяртаюцца да мяне вяскоўцы? Найперш, бытавымі: вясной “соткі” пад бульбу дзелім, пазней трэба сачыць, як вядзецца апрацоўка міжрадкоўяў, на зіму трэба паліва завезці… Ёсць агульнае пытанне – збіраю сход. Трэба ж і за парадкам сачыць, зноў жа праблема – пустуючыя сядзібы, дзе няма каму бур’ян скасіць.
Мая вёска “старэе”, як і многія – і гэта заканамерна. Скажыце, хто з маладых будзе тут жыць, дзе няма ніякіх зручнасцей цывілізацыі? Падомша не знікне, бо яна побач з Дзмітровічамі – да цэнтра аграгарадка ўсяго кіламетры два, а вуліцы ўжо амаль злучыліся. Лічу, што не варта шкадаваць пра знікненне малых вёсак – трэба клапаціцца пра састарэлых, якія там дажываюць свой век. А будучае – за аграгарадкамі.

На здымку: стараста вёскі Падомша
Рыгор Ільіч Натчук ля свайго дома
Фота Міколы ШУМА

Добавить комментарий