Будзе хлеб “Камянецкі”!

1238648404_1238575809_40Ён з’явіцца ў продажы з 1 лютага, яго выпуск асвоілі мясцовыя хлебапёкі. Гэта – фармавы хлеб, у склад якога ўвойдзе крухмал. Камянецкаму каапнарыхтпрамгандлю мінская фірма “Барса” паставіла нямецкае абсталяванне – фармовачна-адсадачную машыну коштам 75 мільёнаў рублёў. На ёй ужо асвоены выпуск мучных ласункаў “Забава”, першая партыя (100 кілаграмаў) паступіла ў продаж на гэтым тыдні. Са зменай насадак на гэтай машыне можна будзе выпускаць прысмакі рознай канфігурацыі. І зноў новая прадукцыя кандытараў хлебазавода з’явіцца на паліцах магазінаў.

2 thoughts on “Будзе хлеб “Камянецкі”!

Добавить комментарий