“Бронзу” ўжо не аддалі

711e10a75243f0e2343a01415a1999b126-28 сакавіка ў Брэсце прайшла абласная спартакіяда школьнікаў па баскетболе сярод дзяўчат 1998-1999 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах, у якіх прынялі ўдзел сем каманд, выступіла і дружына Камянецкага раёна (Наталля Сцепанюк, Дзіяна Дзямчук, Дар’я Мацюшык, Карына Мальчэўская, Анастасія Франковіч, Дар’я Мышленнік, Лізавета Міхайлава, Вераніка Ралевіч – СШ №2 г.Каменец і Алена Кужалева – гімназія г.Каменец, трэнер Леанід Уласюк). Паводле жараб’ёўкі дзяўчаты трапілі ў падгрупу “А”, у якой саступілі будучаму пераможцу турніру – камандзе Брэста. Тым не менш, другое месца дазваляла пазмагацца за “бронзу” спаборніцтваў. У сапернікі трапіла каманда Пінска, якая стала другой у сваёй групе. Камянчанкі без праблем перамаглі канкурэнтак. У ХХI стагоддзі падобнага поспеху баскетбалісткі Камянеччыны яшчэ не дабіваліся.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

***

Раённая спартакіяда педагогаў

У мінулую суботу ў спарткомплексе з басейнам для школ Каменца прайшла раённая спартакіяда работнікаў 22 устаноў адукацыі раёна.

У выніковым пратаколе адзначаны вынікі ўдзельнікаў, якія спаборнічалі ў наступных відах: кулявой стральбе, настольным тэнісе, дартсе і плаванні (эстафета). Былі ўлічаны і валейбольныя баталіі, якія прайшлі напярэдадні. Падведзены вынікі сярод мужчын і жанчын, выведзены агульная сума ачкоў і месца па кожным відзе праграмы, затым – агульнае і каманднае месца.

Такім чынам, пераможцай аказалася каманда СДЮШАР “Пушча”, на другім месцы – педагогі Баршчэўскай сярэдняй школы, на трэцім – Раснянскай. Пераможцы і прызёры спартакіяды як у камандным, так і асабістым заліках адзначаны граматамі аддзела адукацыі райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама грашовымі прэміямі са сродкаў райкама.

Мікалай СЕРГІЕВІЧ.

Добавить комментарий