Больш за 1 мільярд – для ўчастковай бальніцы

P7248616Такая сума выдзяляецца на год для кожнай сельскай участковай бальніцы раёна. А для ўтрымання Пелішчанскай летась спатрэбілася 1 млрд. 373 млн. рублёў.

На што расходуюцца гэтыя сродкі? Якія медыцынскія паслугі аказваюць ў сельскай мясцовасці? Аб гэтым расказаў загадчык Пелішчанскай сельскай участковай бальніцы Іван ГАМЗЮК:

– Менавіта ў стацыянары бальніцы – 20 ложкаў, пасля рэканструкцыі пад адным дахам з бальніцай размясціліся амбулаторыя і аптэка. У бальніцы працуюць 11 медыцынскіх работнікаў. Добрыя водгукі аб рабоце ўрача-стаматолага Святланы Сцепанюк, патранажнай сястры Алы Шабунька, лабаранткі Ірыны Шамчук, шматвопытнай старшай медсястры Ганны Мядзведзь. Зарплата персаналу, на жаль, невысокая. Амбулаторыя прымае ў сярэднім 30 чалавек за змену, у нашай лабараторыі робяць аналізы, у прыватнасці, крыві, у тым ліку на ўтрыманне глюкозы і халестэрыну. За 2012 год лячыліся ў бальніцы на стацыянары 664 чалавекі, колькасць ложка-дзён склала 6498 (сярэдняя працягласць лячэння –10,5 дня). Сёлета за паўгоддзе – 356 пацыентаў ( гэта 3269 ложка-дзён, у сярэднім 10,9 дня шпіталізацыі).

Адзначу, што для лячэння тэрапеўтычных хворых ёсць неабходныя ўмовы, для ўдакладнення дыягназу можна накіраваць хворага ў райцэнтр, а затым лячыць і ў сельскай бальніцы. Лечацца ў нас, у асноўным, жыхары Пелішчанскага сельсавета, але нярэдка – і пацыенты з райцэнтра. Мясцовае насельніцтва – гэта ў асноўным людзі пажылога ўзросту, і яны жадаюць атрымаць медыцынскія паслугі бліжэй да дома. Таму, на мой погляд, у свой час аб’яўленая рэструктурызацыя медустаноў (у тым ліку іх скарачэнне ў сельскай мясцовасці) павінна праводзіцца прадумана і ўзважана, без спешкі.

Падрыхтаваў Георгій ПАРАФЯНЮК.

P1018240

Добавить комментарий