«Ауди» против «Форда»

18-гадовы жыхар Гомельскай вобласці на “Аўдзі В4” пры выездзе з другаснай дарогі “Высокае-Каменец-Кобрын” на галоўную “Слонім-Высокае” не выканаў патрабаванне знака “Праезд без прыпынку забаронены” і дапусціў сутыкненне з “Фордам-Гелаксі”, якім кіраваў брастаўчанін на галоўнай дарозе. У выніку аварыі вадзіцель “Аўдзі” трапіў у камянецкую бальніцу на лячэнне, а яго 19-гадовы пасажыр ад раненняў памёр на месцы здарэння. Вадзіцелі абедзвюх машын былі цвярозыя. Узбуджана крымінальная справа, вядзецца следства, прычыны ДТЗ устанаўліваюцца.

Аляксандр ГЕРАСІМУК

Добавить комментарий