Александр Лукашенко: парламентские выборы — экзамен для действующей власти

Прэзідэнт Беларусі 18 чэрвеня падпісаў указы, якія вызначаюць тэрміны  правядзення выбараў у парламент: у Палату прадстаўнікоў – 23 верасня 2012 года;
у Савет Рэспублікі – у перыяд з 30 чэрвеня па 30 верасня 2012 года.
На нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што парламенцкія выбары – гэта не толькі важнейшая палітычная падзея для краіны, але і адказны экзамен для дзеючай улады, асабліва ўлады мясцовай.
«Настройвацца трэба на вырашэнне важнейшай задачы – правесці гэтыя выбары ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, сумленна, адкрыта, забяспечыўшы волевыяўленне беларускага народа», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пры падрыхтоўцы да парламенцкіх выбараў патрэбны згуртаванасць, арганізаванасць і выключная мабільнасць. Ён асабліва звярнуў увагу на тое, што рэалізацыя арганізацыйных мерапрыемстваў павінна праходзіць у спакойнай і канструктыўнай абстаноўцы, пры ўзаемаразуменні з боку ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу. Кіраўнік дзяржавы лічыць гэта вельмі важным у цяперашняй выбарчай кампаніі. «Мы навучыліся праводзіць выбары, як свята для беларускага народа. Давайце яшчэ раз зробім гэта свята. Гэты дзень павінен быць святам для людзей», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На думку Прэзідэнта, неабходна ўважліва падысці і да фарміравання выбарчых камісій. «Прыняцце рашэнняў аб іх утварэнні трэба ажыццяўляць, як таго патрабуе закон, адкрыта, з удзелам палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Прадстаўнікоў партый, незалежна ад іх палітычных поглядаў, якія добра зарэкамендавалі сябе пры правядзенні ранейшых выбарчых кампаній, трэба ўключаць у склад выбаркамаў. Тыя ж, хто раней садзейнічаў дэзарганізацыі выбараў, не павінны атрымаць другога такога шанцу», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў аб тым, што пры рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты не павінна быць ніякіх надуманых абмежаванняў. «Усіх, хто мае права быць зарэгістраваным, трэба рэгістраваць. Кожнаму грамадзяніну краіны павінны быць прадастаўлены ўсебаковыя магчымасці для рэалізацыі права выбіраць і быць выбраным», – сказаў Прэзідэнт. «Мясцовыя органы ўлады павінны даць гарантыі вядзення перадвыбарных грамадскіх мерапрыемстваў на ўмовах не горшых, чым гэта было пры правя­дзенні выбараў Прэзідэнта краіны ў 2010 годзе», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што незаконныя дзеянні, палітычныя правакацыі, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, павінны неадкладна спыняцца, а вінаватыя – несці ўстаноўленую адказнасць. «Павага да закона абавязковая для ўсіх! Без гэтага не можа быць ніякага дэпутата парламента», – падкрэсліў Прэзідэнт.
«Відавочна, што вядзенне перадвыбарнай агітацыі не можа ажыццяўляцца па правілах масавых вулічных акцый. Задача праваахоўных органаў – не дапусціць перарастання перадвыбарных сустрэч у такія мерапрыемствы. Правапарадак павінен быць забяспечаны паўсюль!» – адзначыў Прэзідэнт.
Ён асабліва спыніўся на пытаннях работы наглядальнікаў на маючых адбыцца выбарах. На думку кіраўніка дзяржавы, самую актыўную ролю тут варта адвесці наглядальнікам у першую чаргу ад канструктыўных палітычных партый, прафсаюзаў, маладзёжных і ветэранскіх арганізацый, працоўных калектываў. «Гэта дасць магчымасць узмацніць грамадзянскі кантроль за ходам парламенцкіх выбараў, зрабіць іх больш празрыстымі», – лічыць Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка паста­віў задачу забяспечыць максімальнае садзейнічанне рабоце міжнародных наглядальнікаў на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах у Беларусі і стварыць спрыяльную атмасферу для іх дзейнасці.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што асноўная нагрузка пры падрыхтоўцы выбараў ляжыць на Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Аб ходзе выканання пастаўленых задач і арганізацыйна-прававых аспектах выбарчай кампаніі кіраўніку дзяржавы далажыла старшыня камісіі Лідзія Ярмошына. Яна адзначыла, што на мясцовыя ўлады ўскладзены вялікія функцыі па аказанню садзейнічання рабоце выбарчых камісій. «Менавіта ад гэтай работы, ад узаемадзеяння залежыць атмасфера выбараў, якая і вызначае, як адносяцца да іх выбаршчыкі. Выбаршчыкі адносяцца да выбараў добра, калі лічаць іх справядлівымі, – падкрэсліла кіраўнік ЦВК. – І таму трэба зрабіць максімум для таго, каб выбаршчык быў упэўнены, што ўсе ўдзельнічаюць у выбарах на роўных умовах і нікому не робяцца нейкія асаблівыя прэферэнцыі».
Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу на тое, што да 9 ліпеня адбудзецца першы этап выбарчай кампаніі – утварэнне акруговых выбарчых камісій. Таму важна забяспечыць своечасовае інфармаванне жадаючых прыняць удзел у рабоце выбаркамаў. Гэты працэс павінен праходзіць адкрыта і галосна, як таго патрабуе закон.
Таксама асабліва было адзначана, што ў 2010 годзе ў выбарчым заканадаўстве з’явілася новая форма збору подпісаў у выглядзе пікетаў, якая зарэкамендавала сябе як добрая дэмакратычная практыка ў час прэзідэнцкіх выбараў. Лідзія Ярмошына заўважыла, што месцы, дзе забаронена правядзенне такіх пікетаў, павінны канкрэтна называцца, каб не ствараць умоў для магчымасці вольнага тлумачэння заканадаўчых норм.
Кіраўнік ЦВК падкрэсліла важнасць стварэння роўных умоў для кандыдатаў у дэпутаты, максімальна лаяльнага ў рамках закону падыходу пры іх рэгістрацыі, забеспячэння поўнай інфармаванасці выбаршчыкаў, недапушчальнасць стварэння штучных бар’ераў і абмежаванняў.
У ходзе нарады былі прадметна абмеркаваны ўсе асноўныя аспекты арганізацыі і правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў нарады на задачы строгага захавання норм беларускага заканадаўства.
19 чэрвеня адбылося пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім быў зацверджаны каляндарны план выбараў у Палату прадстаўнікоў. Згодна з планам, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ў беларускі парламент будзе праходзіць з 15 ліпеня па 13 жніўня.
Як расказаў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Беларусі, кандыдатаў у склад акруговых камісій прапаноўваюць палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’­яднанні, працоўныя калектывы, а таксама групы грамадзян шляхам падачы заявы. Далей неабходна прадставіць спіс членаў ініцыятыўнай групы, якая будзе займацца зборам подпісаў у падтрымку кандыдата, і заяву аб рэгістрацыі. Дакументы прымае акруговая выбарчая камісія той акругі, па якой балаціруецца дэпутат. На перадвыбарную агітацыю адводзіцца месяц.
Датэрміновае галасаванне пачнецца за пяць дзён да асноўнага, якое пройдзе 23 верасня.
Выбары членаў Савета Рэспублікі маюць свае асаблівасці. Членаў верхняй палаты парламента выбіраюць шляхам тайнага галасавання дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню. Вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 2 па 31 жніўня. Выбары павінны прайсці з 6 па 25 верасня.
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў прыняла таксама пастанову аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання. На тэрыторыі Беларусі 110 выбарчых акруг – па колькасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Больш за ўсё акруг у Мінску – 20. Далей ідуць Мінская і Гомельская вобласці – па 17 акруг, затым Брэсцкая – 16, Віцебская – 14, Магілёўская і Гродзенская – па 13. Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу складзе 64597 чалавек.
Беларусь запросіць прадстаўнікоў АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый для назірання за парламенцкімі выбарамі. «Міжнародныя наглядальнікі будуць прысутнічаць на выбарах, з улікам нашых міжнародных абавязацельстваў, якія мы свята выконваем», – сказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Фінансаванне расходаў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце на 2012 год.
Камянецкі раён –
у Белавежскай выбарчай акрузе №8
У адпаведнасці з Пастановай ЦВК РБ па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Брэсцкай вобласці ўтворана 16 акруг. У Белавежскую выбарчую акругу №8 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ўвайшлі Камянецкі, Жабінкаўскі і Маларыцкі раёны з колькасцю выбаршчыкаў 64610.
Месца знаходжання акружной выбарчай камісіі: г. Жабінка, вул. Кірава, 65.
Аляксандр Лукашэнка: Парламенцкія выбары – экзамен для дзеючай улады
Прэзідэнт Беларусі 18 чэрвеня падпісаў указы, якія вызначаюць тэрміны
правядзення выбараў у парламент: у Палату прадстаўнікоў – 23 верасня 2012 года;

Добавить комментарий