Акцыя “Навагодняя”

праводзіцца ў перадсвяточныя дні ў магазінах спажыўкааперацыі раёна. Бойка ідзе гандаль падарункамі, кандытарскімі вырабамі, ёлачнымі цацкамі, карнавальнымі касцюмамі, штучнымі ёлкамі… А з 21 снежня на рынках Каменца і Высокага з’явяцца ў продажы лясныя прыгажуні. Да навагодніх і калядных святаў кааператары ладзяць кірмашы, якія пройдуць 23 снежня. А яшчэ для пакупнікоў рыхтуюць кошык падарункаў з рыбных, каўбасных вырабаў, цукерак, чаю па цане са зніжкай. Хопіць і шампанскага. Прадуктовыя магазіны забяспечаны таварнымі запасамі на тры тыдні.

Добавить комментарий