ААТ “Белавежкі”. З чым прыйшлі ў 2013 год?

DSCF6176У мінулую пятніцу, 22 лютага, у адкрытым акцыянерным таварыстве “Белавежскі” прайшоў справаздачны сход. Сярод асноўных пытанняў – аб выніках працы таварыства ў 2012 годзе, аб якіх паведаміў генеральны дырэктар Юрый Мароз.

ААТ “Белавежскі” з’яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў нашага раёна, таму і тыя лічбы, якія былі названы Юрыем Дзмітрыевічам, уражвалі. Вось, напрыклад, “у 2012 годзе атрымана чыстага прыбытку 73,6 мільярда рублёў. Для параўнання, у 2011-м гэта лічба раўнялася 40 мільярдам. Рэнтабельнасць у цэлым па гаспадарцы – 17,3%. Ад рэалізацыі свініны атрымалі больш за 56 мільярдаў, малака – 16, буйной рагатай жывёлы – амаль 400 мільёнаў, прадукцыі раслінаводства – 1 мільярд 708 мільёнаў. Па фірменных магазінах рэнтабельнасць склала 5,1% – 3,5 мільярда. Усе галіны вытворчасці – прыбытковыя”.

Добра гаспадарка спрацавала і ў раслінаводстве. Тут сабралі небывалы ўраджай зерневых, рэкордны для прадпрыемства. Валавы збор зерня склаў 39 039 тон пры сярэдняй ураджайнасці 61,3 ц/га. Нядрэнна паказаў сябе ў мінулым годзе і рапс. Яго ўраджайнасць па гаспадарцы – 30,5 ц/га. Але гэта далёка не мяжа. “У лепшыя гады мы атрымлівалі ўраджайнасць больш за 40 ц/га. І ў гэтым годзе павінны атрымаць 35-40 ц/га” – такой аказалася першая пастаўленая задача на бягучы год.

У гаспадарцы ёсць і праблемныя культуры. Летась – гэта цукровыя буракі. Ураджайнасць – 451 ц/га. Юрый Дзмітрыевіч: “У нас ураджайнасць павінна быць 550-650 ц/га. Мінулагодняя – гэта ўраджайнасць не для “Белавежскага”.

Надвор’е і граматныя агратэхнічныя мерапрыемствы ў мінулым годзе дазволілі гаспадарцы атрымаць тры ўкосы траў за сезон, тым самым тут нарыхтавалі больш за 21 тысячу тон сенажу. Практычна 60% ад усяго аб’ёму закладзена ў палімерныя рукавы. У бягучым годзе тут пастаўлена задача павялічыць вытворчасць кукурузнага сіласу і сенажу на 15-20%.

2012-ы стаў адметным годам для гаспадаркі, бо ААТ “Белавежскі” было прызнана пераможцам на рэспубліканскіх Дажынках у намінацыі сярод галоўных інжынераў. ПершаеIMG_8136 месца заняў намеснік генеральнага дырэктара па механізацыі Алег Сухарукаў. У абласных Дажынках першае месца занялі аператары зернесушыльнага комплексу КЗСВ-40 урочышча Марцалін. Яны прасушылі 11660 тон зерня.

Увогуле, прадпрыемства заняло першае месца ў раёне па выніках спаборніцтваў на ўборцы зерневых і зернебабовых сярод сельгасарганізацый раёна.

“Задача нашага калектыву ў 2013 годзе – атрымаць 46400 тон зерня – фізічная вага – пры ўраджайнасці 55,8 ц/га, 25 тысяч тон цукровых буракоў пры ўраджайнасці 417 ц/га, нарыхтаваць кармоў на ўмоўную галаву жывёлы 40,2 ц. к. адз., у т. л. травяністых – 26,1 ц. к. адз., сена 2720 тоны, сіласу – 50 тысяч тон, сенажу – 23 тысячы. З мэтай атрымання высакаякаснага сенажу і сена будзе праводзіцца работа па закладцы высокапрадуктыўных сенакосных угоддзяў”, – такія задачы паставіў перад працоўным калектывам генеральны дырэктар “Белавежскага”.

Летась ад рэалізацыі свініны атрымалі 72% выручкі (ад агу­льнай) – 364 млрд. з 504 млрд. Рэалізавана амаль 19500 тон свініны, што на 820 тон больш, чым у 2011-м. Яе валавая вытворчасць вырасла на 108%.

Гаварыў Юрый Дзмітрыевіч і пра цэхі ўзнаўлення статка, адкорму, па вытворчасці камбікармоў, і пра рэпрадуктар, і племянную ферму. Галоўныя паказчыкі гэтых службаў, як зазначыў дырэктар, у першую чаргу залежаць ад тых людзей, якія там шчыруюць.

Спыніўся Юрый Мароз падрабязна на ўсіх фермах гаспадаркі. Але спачатку назваў агульныя лічбы: пагалоўе буйной рагатай жывёлы на пачатак года складае 10525 галавы, у тым ліку 3100 – дойны статак. Валавая вытворчасць малака 21316 тон, ці 108% да ўзроўню 2011-га. Надой на фуражную карову склаў 7039 кг, што на 399 кг больш, чым у 2011-м. Значна палепшылася якасць малака. Сортам “экстра” рэалізавана 66%, вышэйшым – 26%, 1-м – 6%. Валавая прывага буйной рагатай жывёлы склала ў 2012 годзе 1944 тоны, што на 170 тон вышэй узроўню 2011-га. У бягучым годзе плануецца надаіць 22200 тон малака (надой ад каровы – 7160 кг), рэалізаваць 20200 тон, атрымаць валавую прывагу жывёлы – 1970 тон пры сярэднясутачнай прывазе 730 грамаў.

А далей – пра плюсы і мінусы ў працы кожнай з фермаў, а таксама названы лепшыя працаўнікі ў гэтай сферы дзейнасці.

Пра мясакамбінат Юрый Мароз сказаў наступнае: “Работа гэтага падраздзялення напрамую залежыць ад тэндэнцый харчовага рынку. Зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва нашай краіны ўносіць свае карэктывы ў вытворчасць мясных прадуктаў. Сёння не самы лепшы час і не самыя добрыя ўмовы для росту аб’ёмаў вытворчасці і продажу. Аднак, у 2012 годзе яны са сваімі задачамі справіліся. Забойны цэх даваў 57,2 тоны мяса кожны дзень. 28% свініны і ялавічыны перапрацаваў каўбасны цэх і вырабілі 4118 тон гатовай прадукцыі. Астатняя свініна і ялавічына былі рэалізаваны ў паўтушках, чвэрцях тушаў і адрубах у нашай рэспубліцы і экспартавана ў Расійскую Федэрацыю. Доля экспарту ў 2012-м – 42%”.

Наконт фірменнага гандлю: сёння ў яго сетцы ўжо 14 магазінаў, у т. л. 7 гандлёвых кропак на Камароўскім рынку г.Мінск. У дадзенай сферы працуе 77 чалавек. На пачатку года былі адчынены дзверы фірменных магазінаў у Брэсце па вуліцы Я.Купалы і адзін павільён на Камароўскім рынку. У бягучым годзе плануецца адкрыццё яшчэ аднаго магазіна ў Брэсце, дзе будзе не толькі мясная прадукцыя “Бел-Морыс”, але і шырокі асартымент спажывецкіх тавараў.

DSC_0796_Асобным пунктам выдзеліў Юрый Дзмітрыевіч працу будаўнічай брыгады, якая ў мінулым годзе выканала вялікі аб’ём будаўніча-мантажных работ. Для будаўнікоў на бягучы год пастаўлены наступныя задачы: скончыць будаўніцтва двух свінарнікаў для ўтрымання рамонтнага маладняку на тэрыторыі племфермы; збудаваць свінарнік для ўтрымання цяжкапаросных свіней; склад для захоўвання зерня на 7500 тон у Расне; 6-кватэрныя жылыя дамы ў Белавежскім; закончыць работы на другой чарзе халадзільных камер на мясакамбінаце.

Спыніў сваю ўвагу генеральны дырэктар на зарплаце і фінансавым стане, а таксама – на працоўнай дысцыпліне (некаторым яўна было не па сабе ад сваіх прозвішчаў, названых не са станоўчага боку).

Пасля Юрыя Мароза справаздачу аб рабоце прафсаюзнай арганізацыі прадставіў Валянцін Супрыновіч.

Калі ўсе справаздачы былі агучаны, наступіў самы яркі і прыемны момант – былі названы імёны лепшых у сваёй прафесіі. З рук генеральнага дырэктара таварыства атрымалі памятныя падарункі і кветкі людзі, для якіх работа заўжды стаіць на першым месцы.

Напрыканцы сустрэчы перад прысутнымі выступілі калектывы мастацкай самадзейнасці сельскіх Дамоў культуры ААТ “Белавежскі”.

Наталля ГРЫЦУК.

Добавить комментарий