«Мой горад»

Пад такой назвай для маладых інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання Камянецкага ТЦСАН, яго спецыялісты арганізавалі цыкл экскурсій па Каменцы. У час іх ідзе азнаямленне не толькі з вядомымі мясцінамі, але і рознымі аб’ектамі роднага горада. Чарговая экскурсія прывяла маладых інвалідаў у Камянецкую дзіцячую школу мастацтваў. Яе дырэктар Мікалай Краўчынскі цёпла сустрэў гасцей, распавёў аб школе, дасягненнях навучэнцаў і педагогаў, правёў па кабінетах, дзе дзеці займаюцца музыкай і мастацтвам. А ў актавай зале ўжо чакала выстава творчых работ дзяцей з мастацкай студыі. Юныя музыкі і спевакі, якія займаюцца на фартэпіянным і харавым аддзяленнях, парадавалі маладых інвалідаў канцэртам. А тыя, у сваю чаргу, падарылі сувенір, выраблены сваімі рукамі.

Добавить комментарий